
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца ва ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа № 14 г. Маладзечна” штогод. Дэвізам Дня мовы ў 2022 годзе сталі словы Якуба Коласа: “Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову”.
Сёння раніцай вучняў, настаўнікаў і бацькоў вітаў школьны ансамбль “Дударыкі” знакамітай “Рэчанькай” (кіраўнік Ярук С.П., настаўнік музыкі).
“Дрэва мовы” сустракала шчырымі словамі. Кожны мог пакінуць на ім словы прывітання і пажаданні: “Добры дзень! Добры вечар! Да пабачэння! Вітаю Вас! Дазвольце Вас прывітаць! Прывітанне! Добры дзень вам! Дзень добры ў хату! Добрага ранку! Наша вам шанаванне! У добры час! Маё вам шанаванне! Будзьце жывы, здаровы! Удачы! Шчасліва! Рады быў вас бачыць! Да сустрэчы! Усмешак вам! Шчаслівага дня! Дабрабыту!....”
Віктарыны, конкурсы, прэзентацыі, фільмы…
Загадчык бібліятэкі Барэйка Т.М. для вучняў пятых класаў падрыхтавала віртуальнае падарожжа “Каб не забыўся, дзе нарадзіўся” па кнізе М.Маляўкі “Сядзіба, або хата з матчынай душой”.
Вучні чацветрых класаў спаборнічалі ў конкурсе на лепшае выразнае чытанне вершаў, для сямікласнікаў прайшоў турнір “Любі, шануй, ведай роднае слова!”
16 настаўнікаў школы сталі ўдзельнікамі Рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове.
А на працягу дня па ўсей школе гучалі беларускія песні.
ПЛАН ПРАВЯДЗЕННЯ
МІЖНАРОДНАГА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ
21 лютага 2022 года
|
№
|
Мерапрыемства
|
Месца і час
|
Удзельнікі
|
Адказны
|
|
1
|
Ранішняя сустрэча.
Ансамбль “Дудары”.
Дрэва слоў “У любімай мове, роднай, наскай, ах, якія словы…”
|
Фае
8.00-8.20
|
Вучні і настаўнікі школы
|
Ярук С.П.,
Цалуйка Л.У.
|
|
2
|
Моўны цягнічок
|
1 паверх
на працягу дня
|
5 – 11 класы
|
Крывашэй Л.Ф.
|
|
3
|
Віктарына
“О, край родны, край прыгожы”
|
каб.342
14.00
|
7 “Е” клас
|
Барташэвіч Р.Р.
|
|
4
|
Віртуальнае этнаграфічнае падарожжа “Каб не забыўся, дзе нарадзіўся” з мультымедыйнай прэзентацыяй кнігі М.Маляўкі “Сядзіба, або хата з матчынай душой”
|
этнаграфічны музей, каб.124
12.30
|
5 “Б” клас
|
Барэйка Т.М.,
Крывашэй Л.Ф.
|
|
5
|
Конкурс чытальнікаў вершаў беларускіх пісьменнікаў
“Каб мова родная гучала…”
|
Актавая зала
|
4 класы
|
Ладзята Г.А.
|
|
6
|
Інтэлектуальная гульня-віктарына “Уся Беларусь”
|
каб.125
13.15
|
8 класы
|
Васільева Л.У.
|
|
7
|
Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Размаўляем па-беларуску”
|
каб.124
13.30
|
9 – 10 класы
|
Барадака В.М.
|
|
8
|
Літаратуразнаўчая гульня-падарожжа “Нашай роднай мовы шчырыя і ветлівыя словы”
|
каб.233
13.20
|
5 “Д” клас
|
Шкадун Г.Ф.
|
|
9
|
Моўны турнір “Любі, шануй, ведай роднае слова!”
|
каб.209
15.50
|
7 ”Б” клас
|
Лоўчая Т.П.
|
|
10
|
Рэспубліканскі дыктант па беларускай мове
|
каб.39
13.00
|
Настаўнікі і вучні школы
|
Капцёнак І.М.
|




