21 лютага –Дзень роднай мовы
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца дзень роднай мовы, мэтай якога з’яўляецца абарона моўнай і культурнай разнастайнасці. Зразумела, у кожнага народа свая родная мова.
Беларуская мова гучала ў школе на працягу ўсяго дня. Настаўнікі музыкі паклапаціліся і арганізавалі для вучняў музычныя перапынкі “Мелодыі беларускага слова”.
Настаўнікі беларускай мовы правялі конкурсы, гасцёўні, фестывалі, віктарыны, майстар-класы… Кожны вучань знайшоў сабе занятак.



