-->
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2023

21 лютага – Дзень роднай мовы

21 лютага – Дзень роднай мовы.

Тэмай дня сталі беларускія словы: значэнне, напісанне, гісторыя з’яўлення, ужыванне…

Першае слова – МУЗЫКА. Раніцай вучняў і настаўнікаў вітаў ансамбль “Дудары” пад кіраўніцтвам С.П.Ярука, настаўніка музыкі.

Любімымі словамі падзяліліся ўсе жадаючыя – і зімовае дрэва ператварылася ў яркае, рознакаляровае: дзякуй, мама, цеплыня, дабро, шчасце, каханне, Радзіма, дзяцінства...

На гульнёвы падворак запрасілі настаўнікі вучняў 4 класаў. Лях Л.У. і Гарбацэвіч Т.М. аформілі выставу ручнікоў, падрыхтавалі і правялі цудоўнае падарожжа па Беларусі. Віктарыну “Пагуляем у роднае слова” для вучняў 3 класаў правяла Прохарава А.У. Паляковіч А.М., настаўнік беларускай мовы запрасіла вучняў шостых класаў прыняць удзел у віктарыне “Сваімі словамі”.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры разам з вучнямі адправілі ў падарожжа “моўны цягнічок”, падрыхтавалі выставу кніг-юбіляраў.

У бібліятэцы на працягу дня працавала “выстава слоў”. Вучні сумесна з бібліятэкарамі падрыхтавалі навуковыя паведамленні пра слоўнікі беларускай мовы.

Разделы сайта